Чараўнік і Гаршчок-гарцунок (Дж.К. Роўлінг)

Гэтым разам распавядзе вам Маляваныч адну з тых казак, якімі захапляецца сам Гары Потэр і ўсе ведзьмакі і вядзьмаркі з дзяцінства! 📌 “Чараўнік і Гаршчок-гарцунок“ уваходзіць у цыкл “Байкі барда Бідла“ з Бібліятэкі Хогвартса, якія ўпершыню ўзгадваюцца Джаўэн Роўлінг у сёмай кнізе пра Гары Потэра “Дары Смерці“: 🧙🏻‍♂️ “Жыў-быў на свеце добры стары чараўнік. Чараваў ён мудра і шчодра і ніколі не адмаўляў у дапамозе суседзям. Не жадаючы адкрываць ім сапраўдную крыніцу сваёй сілы, ён рабіў выгляд, нібы проціяддзі з’яўляюцца самі з маленькага гаршчка. Усе любілі добрага чараўніка, і жыў ён да самай старасці, а потым памёр, пакінуўшы ўсю сваю маёмасць сыну. У сына характар быў зусім не той...“ 🍯 Што рабіў Малады Чараўнік і пры чым там гаршчок, распавядзе #Маляваныч з дапамогай малюнкаў Андруся Такінданга. Пераклад: праект . - Глядзіце і слухайце новыя #Казкі_з_Маляванычам
Back to Top