Прафсаюзы – дзецям ()
Пад фінал калядных святаў прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі Першамайскага раёна Віцебска запрасіў дзяцей на казачнае прадстаўленне. Наладзілі яго ў восьмай гімназіі. Навагоднюю казку па матывах кнігі «Чараўнік ізумруднага горада» падрыхтавалі мясцовыя навучэнцы. Гасцямі свята сталі каля 150-ці дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных і праблемных сем’яў з усяго Першамайскага раёна. Усім уручылі салодкія навагоднія падарункі.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017