Традыцыйная рэспублікаснкая дабрачынная акцыя “Цуды на Каляды” стартавала ў раёне.

Праходзіць яна штогод у рамках праекта “Нашы дзеці”. Галоўная мэта акцыі -- падарыць часцінку цяпла і акружыць увагай дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, дзяцей-сірот, выхаванцаў дамоў-інтэрнатаў, хлопчыкаў і дзяўчынак, якія знаходзяцца ў рэабілітацыйных цэнтрах і бальніцах. Стаць чараўніком і ажыццявіць мару дзяцей можа кожны з нас. 19 снежня ў гандлевым цэнтры “Карона” размясціўся дабрачынны куток “Добрае сэрца”. Усе жадаючыя змогуць пакласці ў чароўны мяшок свае падарункі.
Back to Top