“Стартапніца“: новая праграма пра дзёрзкіх бізнэсмэнаў і смелых інвестараў

Еўрарадыё і запускаюць новы праект — “Стартапніца“. Гэта серыя прамых эфіраў з дзёрзкімі маладымі прадпрымальнікамі, якія будуюць бізнес у Беларусі, і са смелымі інвестарамі, якія дзень і ноч аддзяляюць зерне ад пустазелля. Першы госць “Стартапніцы“ — Кірыл Голуб, сооснователь адзінай беларускай сеткі бізнес-анёлаў Angels BAND і літоўскай сеткі LitBAN. Мы пагаворым з ім пра бізнес-клімат і аптымізм, пра тое, як адчуць перспектыўнасць ідэі, пра патрабаванні інвестараў да праекта і пра многае іншае, на што павінны звяртаць увагу пачаткоўцы сваю справу. Размова пачнецца ў 14:05 адразу пасля выпуску навін.
Back to Top