“Стартапніца“: Кірыл Атстараў аб працы на стыку медыцыны і AI

Новы герой “Стартапніцы“ — Кірыл Атстараў, “серыйны стартапер“, які цяпер працуе над праектам Skina bot. Гэта просты, прыватны і бяспечны спосаб дыягнаставаць стан скуры праз ананімны тэлеграм-бот. Праграма аналізуе практычна любыя скурныя змены, утварэнні і захворванні: дастаткова зрабіць фатаграфію скуры на смартфон. У “Стартапніцы“ — новым праекце Еўрарадыё і пра дзёрзкіх маладых прадпрымальнікаў, якія будуюць бізнес у Беларусі, і пра смелых інвестарах, якія ў іх вераць — мы пагутарым з Кірылам не толькі пра яго новым стартап і планы па манетызацыі і развіцці, але і ўвогуле пра праекты на стыку медыцыны і штучнага інтэлекту. Размова пачнецца ў 14:05 адразу пасля выпуску навін. Дапамагаць нам будзе галоўны рэдактар Юлія Няхай.
Back to Top