“Стартапніца”: Антон Кулічкін пра блакчэйн і анёльскія інвестыцыі

Новы герой “Стартапніцы“ — Антон Кулічкін, верагодна, самы загадкавы чалавек у беларускай стартап-тусоўцы. Антон уваходзіць у сеціва бізнес-анёлаў Angels Band і ў савет экспертаў Асацыяцыі “Тэхналогіі размеркаванага рэестра“, выкладае ў Imaguru Blockchain School. “Бізнес-анёл заўсёды па-за зонай камфорту, заўсёды павінен быць галодным, у пошуку, — сказаў Антон у адным інтэрв’ю. — У анёльскім інвеставанні няма спакою“. У сённяшняй “Стартапніцы“ — сумесным праекце Еўрарадыё і сайта — пра блакчэйн, анёльскае інвеставанне і беларускія стартапы. Гутарка пачнецца ў 14:05 адразу пасля выпуску навін. Дапамагаць нам будзе рэдактарка Юлія Няхай.
Back to Top