Валярына Кустава. Вершы. Ты так прыгожа сумуеш...

* * * Ты так прыгожа сумуеш пад лёгкае шарданэ ў кавярні з карцінай Манэ ў завулку між вузкіх вуліц. Табе б даляцець да Парыжа і расчароўвацца там – гасподай чароўных дам, аблокамі ад гашышу. Й нарэшце сустрэць такога, які табой даўна сніць, які табе не баліць, з якім спакайней трывога. Каб разам цадзіць – о Божа! – жыццё й недзявочы віскі. О, вочы яго – д’ябліскі! А як ён цалуецца гожа… Травень 2014 . . . Больш Літаратуры на карантыне тут: #відэавершы
Back to Top