Як выкралі Рамана Бандарэнку😱. Аповед адміністратаркі чату плошчы Пераменаў / Беларус беларусу

Дыяна Каранкевіч жыла ў Менску каля плошчы Пераменаў. На ейных вачах сілавікі Лукашэнкі выкралі Рамана Бандарэнку, якога забілі. Яна атрымала 2 гады “хіміі“, з якой уцякла. Таксама ў новым выданні “Беларус беларусу“ – гітарыст Павел Трыпуць. Вядоўца праграмы – Валярына Кустава. “У яго быў шанец адзін з тысячы“, – згадвае Дыяна ноч на 12 лістапада 2020 года, калі Раман Бандарэнка апынуўся ў Менскай гарадской клінічнай больніцы хуткай дапамогі, дзе памёр пасля выкрадання сілавікамі з плошчы Пераменаў і моцнага збіцця. Дыяна адміністравала чат плошчы Пераменаў, атрымала 2 гады “хіміі“ і вымушаная была з’ехаць з Беларусі. Сёння яна ў Варшаве выхоўвае адна дваіх дзяцей. Дыяна звяртаецца па дапамогу ў пошуку нянечкі для малодшага сына Яна, яшчэ немаўляці, каб мець магчымасць займацца пытаннямі легалізацыі. Таксама Дыяна пакутуе на хваробу Крона – хранічнае запаленчае захворванне кішэчніка: магчыма, нейкая з беларускіх арганізацыяў можа дапамагчы жанчыне набыць лекі. Таксама ў праграме глядзіце гісторыю гітарыста Паўла Трыпуця, удзельніка “OpTeamist Project“, “Lavon Volski“, “Krambambula“, які адкрыў у Варшаве школу ігры на гітары (Nauka gry na gitarze). Калі вы жадаеце падтрымаць герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@ І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь. Глядзіце ў новым выданні праграмы “Беларус беларусу“: 00:00 Першая паведаміла пра трагедыю Рамана Бандарэнкі 00:34 Місія праграмы “Беларус беларусу“ 01:12 Дыяна, адміністратарка чату плошчы Пераменаў у Менску 01:53 Як выкрадалі Рамана Бандарэнку і што адбылося ў РАУСе 03:00 Дыяна: “У яго быў адзін шанец з тысячы“ 04:10 “Восем гадзінаў допытаў пра тое, у чым вінаваты Рома Бандарэнка“ 05:40 Самае складанае – аднавіцца пасля родаў 06:42 Дыяне патрэбная дапамога з доглядам малодшага сына 08:05 Што такое хвароба Крона? 08:58 Што такое беларуская салідарнасць? 11:23 Павел Трыпуць, удзельнік “OpTeamist Project“, “Lavon Volski“, “Krambambula“ 12:12 Школа ігры на гітары “Аптыміст“ (Nauka gry na gitarze) 13:24 Жарт: “Варшава – культурніцкая сталіца Беларусі“ 13:54 Наста Канавалава, вучаніца школы “Аптыміст“ 15:21 Трыпуць: “Музыка – гэта як хімія“ 16:22 Трыпуць грае з Вольскім 17:10 Тут можна навучыцца граць “Тры чарапахі“ і “Купалінку“ 17:59 Наста Канавалава грае “Jingle Bells“ 18:28 Падзяка Паўлу Трыпуцю Дасылайце нам відэа ў чат-бот – Старонка БЕЛСАТ – Старонка ВОТ ТАК – iOS – Android – Ва ўсіх пытаннях – @ Падпішыся на нашыя каналы: БЕЛСАТ NEWS – ВОТ ТАК – БЕЛСАТ LIFE – ЖЭСТАЧАЙШЫЙ МУЛЬТ - БЕЛСАТ NOW – БЕЛСАТ HISTORY – БЕЛСАТ MUSIC – BIEŁSAT PL – BELSAT ENGLISH – БЕЛСАТ DOC – ВОТ ТАК NOW – БЕЛСАТ SHORTS – ВОТ ТАК SHORTS – Далучыся да нас у сацыяльных сетках: Па-беларуску: Instagram – Facebook – Vkontakte – Twitter – Odnoklassniki – Telegram – TikTok – По-русски: Telegram – Instagram – Facebook – Vkontakte – Twitter – Po polsku: Instagram – Facebook – Twitter – In English: Twitter – #бандарэнка #плошчапераменаў #крамбабуля
Back to Top