Я сюды прыйшоў,
А тут цябе няма.
Думаў, што вясна,
А бачу, што зіма.
Тут цябе няма,
Але тут ёсць яны:
Пэтлы да зямлі -
Старыя хіпаны.
Прыпеў:
Наогул я не п’ю ні грама,
Але мяне паслалі ў краму:
Адмовіць я не мог дзядулям,
Бо старасць мы заўжды шануем!
Я цябе шукаў
І гойсаў, як шакал.
Кветкі я прынёс;
На жаль, не склаўся лёс.
Прыпеў.
Я цябе сустрэў,
Калі працверазеў.
Ты сказала мне:
“Да пабачэння, не!“
Прыпеў.