Ян Грыб распавядае пра сваё затрыманне 25 сакавіка І Ян Гриб рассказывает про задержание

Ян Грыб, 80-гадовы беларускі паэт разам з дачкой пайшоў на акцыю 25 сакавіка ў Менску. А замест шэсця і свята пабачыў жорсткі разгон мірных грамадзянаў. Не вытрываўшы відовішча беспадстаўнага гвалту над беларусамі, Ян Грыб звярнуўся да афіцэра, што стаяў побач. У адказ апынуўся ў аўтазаку побач з іншымі затрыманымі. Калі іх пачалі пераводзіць з аўтазака, паэт скарыстаўся момантам замяшання і шчасліва ўцёк.
Back to Top