Казкі і апавяданні беларусаў палешукоў – Частка 5

Дапамагчы выхаду новых відэа можна тут: Знакамітыя казкі і апавяданні са зборнікаў А. К. Сержпутоўскага – адны з найлепшых узораў запісаў беларускага фальклору ХІХ – пачатку ХХ ст. Яны былі запісаны з захаваннем усіх асаблівасцей мясцовых гаворак (слуцка-бабруйска-мазырскіх) ад самых умелых апавядальнікаў. Сержпутоўскі занатаваў казкі самых розных жанраў: бытавыя, чарадзейныя, гумарыстычныя, сатырычныя і інш.; вельмі часта яны перасыпаны цікавымі і каштоўнымі прыказкамі і прымаўкамі, паўзабытымі натуральнымі для беларускай мовы выразамі. Казкі і апавяданні гучаць вельмі прыродна і пэўна што будуць цікавыя і для сучаснага слухача. Можа падацца, што казкі, запісаныя Сержпутоўскім, не зусім дзіцячыя. Але ў даўнейшыя часы казкі наогул былі разлічаны на любую аўдыторыю, а не толькі на малых дзетак. Запіс і голас – Юры Жыгамонт Апрацоўка – Адам Трыпутнік Вытворчасць студыі Плэйліст з усімі аўдыякнігамі “Чытанні з Жыгамонтам” тут - Тайм-коды 0:14 – Агонь у сэрцы, а розум у галаве 09:55 – Не любіць 14:40 – Упарты хахол 19:03 – Разумны і дурань 27:52 – Мядзьведзь 34:26 – Аўсяная дворня 39:15 – Здатны паляшук 45:51 – Адкуль узяліся грыбы 48:28 – Дурань 01:09:17 – Валасны суд
Back to Top