Як жа ціхамірна ды лагодна бывае на рэчцы! Потым нават цяжка ўзгадаць усе тыя водары, гукі ды летуценні, якімі набрыняюць летнія ўспаміны і ўражанні. То злавіўшы пах угрэтага сонейкам бяссмертніку, зноўку захочацца ў дзяцінства да бабулі, якая яго збірала, то, пачуўшы знаёмы булькочучы ўсплёск галаўня, уяўляюцца нядаўнія вячоркі на духмяных берагох ля сціплага цяпельца, запаленага не дзеля сугрэву, а каб убачыць чароўнае мігаценне жарынак ды паслухаць шапаценне прысака.
Ля стромкага жаўтапёса, ускрай верасовага кустоўя, лесавік шчодра рассыпаў крапкі брусніц. Закінуўшы ў рот жменьку ўжо пераспелых ягад ды павітаўшыся з дзяцюком-баравічком, шчасна выходжу на сонечны ўзлесак. Тут ужо можна рыхтавацца да сустрэчы з галавачом. Немаведама, дзе яна адбудзецца, і ад неспадзяванага прадчування ажно прыемныя дрыжыкі бяруць.
Вось, напрыклад, збуцвелы, але шчэ кашлаты бадняк, алешына мабыць. Досыць прытульнае жытло для драпежнікаў атрымалася. Пазней яго мусіць заняць шчупак, зараз жа ў вычварным сутарэнні галля ды каранёў можа цікаваць галавень, гатовы швыдка скокнуць са схоўні за недарэкай-жужлікам, што быццам бразнуўся на ваду. Вось такая гожасць уяўляецца мне, пакуляка я дбайна шпурляю прынаду пад тую завалу.
А калі з думкамі пра магчыма апошні закід перастаў прынаду пільнаваць, адначасова і пачуў, і адчуў “вітанку” ад мажнага галавача. Прыгажун засекся сам, заставалася толькі зайсці ў лагодную ваду, каб адчуць у руцэ зграбнасць пульсуючага рыбінага стану. Патрывай жа трошачкі, небарака, неўзабаве паплывеш дадому. Спадзяюся, усё з табой будзе добра. Як і ўвогуле ў свеце, на рэчцы ды ў нашым жыцці…
809 views
300
71
1 month ago 00:03:33 35
ethno-trio TROITSA. Try Yangaly / Три ангела
2 months ago 00:34:34 1
АРЕСТОВИЧ: Біда в Курську! НАШИХ РВУТЬ У КОТЛІ, втратили керування. ЄС психанув: УГОДА З РФ і крапка
2 months ago 00:02:11 809
Як жа хораша бывае на рэчцы!
3 months ago 00:03:13 3
Лявон Вольскі - Героі не паміраюць! Героям 1863 прысвячаецца
3 months ago 00:01:28 16
ТОП УЖАСЫ
3 months ago 00:21:02 1
Тяжелые рабочие дни в России,что я нашла на улицах Прокопьевска / Hard working days in Russia
3 months ago 00:02:00 1
Светлана Ціханоўская — пра вызваленне палітвязняў
4 months ago 00:04:10 1
Антитіла - Люди, як кораблі / Official video
4 months ago 00:13:42 1
2 простых рецепта свинины по-японски! Свинина с имбирным соусом Сега-яки от Йоши Фудзивара
4 months ago 00:39:57 23
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў КАНТЭКСЦЕ СУСВЕТНАЙ
4 months ago 00:15:10 1
У імя бацькі і сына Лукашэнкі: як трапіла ва ўладу Ксенія Санковіч і хто яна такая
4 months ago 00:10:48 1
Балады і рамансы. Адам Міцкевіч. Нацыянальнае чытанне.
4 months ago 00:10:24 1
Две куртки лучше одной! Обзор двух курток: из кашемира и из шерсти Яка. Разбор интересных деталей.
4 months ago 00:10:18 1
Знайшлі новы закрыты пасёлак для эліты Лукашэнкі: хто там жыве і ў якіх дамах
4 months ago 00:03:11 44
Сeкрeты соврeмeнной Хозяюшки/ Полезные советы
5 months ago 00:24:17 1
Што мяняе для Лукашэнкі пераход вайны на тэрыторыю Расеі? Адказваюць экспэрты
5 months ago 00:04:47 1
Вольны хор і Лявон Вольскі — Зямля / Volny chor & Lavon Volski — Ziamla
5 months ago 00:04:47 1
Бачу Бога кожны дзень / Песня
5 months ago 00:03:21 22
HURMA - ROBIŠ
5 months ago 00:00:20 6
Кеды Prada
5 months ago 00:00:15 21
Brunello Cucinelli
5 months ago 00:19:39 1
ЧАЛАВЕК У ЧОРНЫМ 1 || ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНЫ СВЯТАР || КСЁНДЗ vs ШАПТУХА
6 months ago 00:07:21 3
Песняры - Я не паэта (1983) #Янка Купала, зборнiк вершаў “Жалейка“