Песняры - Я не паэта (1983) #Янка Купала, зборнiк вершаў “Жалейка“
Песняры я не паэта / Песняры - Я не поэт (1983), Мулявин
Музыка: У. Мулявiн;
Словы: I. Луцэвiч (Янка Купала)
Аранжыроўка: I. Палiвода
_________________________________________________________________
Я не паэта, о крый мяне божа!
Не рвуся я к славе гэткай німала,
Хоць песеньку-думку і высную можа,
Завуся я толькі – Янка Купала.
Славу паэтаў разносяць па свеце,
Вянкі ўскладаюць і звоняць пахвалай,
Я ж ціха йграю, хто ж ціхіх прымеце?
Ат! ведама, з вёскі – Янка Купала!
Кожны край мае тых, што апяваюць,
Чым ёсць для народа ўпадак і хвала,
А беларусы нікога ж не маюць,
Няхай жа хоць будзе Янка Купала.
Доляй убогі, ён ціхі, нясмелы,
Бяда, яго маці, узгадавала,
Слёзы пагарды п’е толькі век цэлы,
От, ведама, просты Янка Купала.
Песні пачаў пець той мовай убогай,
Якой пагарджаюць горка, нядбала,
Пэўна, і песняў счураюцца многа,
От, ведама, здумаў Янка Купала.
Шч