Калыханка «Ціхая ноч»: сумесны праект этна-гурта Vuraj і Fabula Branding
12 матуль і 29 дзяцей павіншавалі беларусаў з Калядамі ў відэароліку калыханкі «Ціхая ноч». Гэты ролiк стаў першым крокам у рэалізацыі больш маштабнай ідэі – стварэнні якаснага CD-альбома калыханак на беларускай мове (народных, аўтарскіх, у перакладзе з іншых моў на беларускую) – сумесным праекце этна-гурта Vuraj і брэндынгавай агенцыі Fabula.
«Ідэя запісаць беларускую версію сусветна вядомай Silent Night узнікла ў мяне гады два таму, калі я ўбачыла пераклад Наталлі Арсенневай і стала спяваць гэтую калядную песню па-беларуску сваім дзецям перад сном менавіта як калыханку – больш павольна, працяжна, свабодна, чым прынята ў большасці варыяцый, – распавядае аўтар задумкі Вольга Кашкан, крэатыўны дырэктар брэндынгавай агенцыі Fabula. – Лідэр этна-гурта Vuraj Сяргей Доўгушаў падтрымаў маю ідэю, і дзякуючы музыкантам гурта наша калыханка атрымала асабліва пяшчотнае гучанне, дзівосны каларыт, што стварылі беларускія аўтэнтычныя інструменты (дудкі, сапілкі). Да ўдзелу былі запрошаны звычайныя матулі, не зоркі і не акторкі. Хаця для мяне яны – сапраўдныя зоркі, мае сяброўкі, якіх я вельмі паважаю і маю чаму ў іх павучыцца. Нам хацелася паказаць не выдатную акторскую гульню і не крутыя рэжысёрскія штукі, а простыя, але шчымлівыя эмоцыі, прыгажосць сямейных традыцый. Гэта сацыяльны праект, і мы знялі яго сумарна за 1 дзень (уявіце, 12 сямей, некаторыя з іх шматдзетныя, 12 лакацый – суцэльны экспромт!). Вядома, мы маглі б папрасіць заспяваць гэтую песню прафесійную спявачку, але мне было важна падкрэсліць, што кожная матуля можа спяваць калыханкі. Таму было вырашана, што спяваць буду я – такая ж звычайная мама, без музычнай адукацыі, без спецыяльнай падрыхтоўкі. Я ўпэўнена, што калыханкі – гэта своеасаблівая арт-тэрапія, зварот да свайго ўнутранага дзіцяці, таму спевы калыханак патрэбны не толькі нашым дзеткам – яны натхняюць, робяць лагаднейшымі і спакайнейшымі і нас, дарослых».
Арганізатары праекту, кампанія Fabula Branding, дзякуюць усім, хто спрычыніўся да яго рэалізацыі: Сяргею Доўгушаву і этна-гурту Vuraj, Іне Радаевай, Дзянісу Усенку, Андрэю Акатаву, Аксане Наско, Кацярыне Ясінскай.
1 view
239
65
3 months ago 00:03:01 1
Белорусская колыбельная - Калыханка
5 months ago 00:02:06 1
Калыханка
12 months ago 00:04:03 1
Калыханка «Ціхая ноч»: сумесны праект этна-гурта Vuraj і Fabula Branding
1 year ago 01:29:48 1
Душэўныя калядныя песні па-беларуску
1 year ago 00:02:46 1
Наталья Кудрина и Александр Катиков - Калядная калыханка
1 year ago 00:02:51 10
В. Раинчик, обр. О. Бейшер «Калыханка»/«Lullaby» - Student Choir of the BSAM