Калыханка гучала ў “Калыханцы“ на Беларускiм тэлебачаннi.
Г. Бураўкін, В. Раінчык. Пае Я. Паплаўская.
Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы.
Змоўклі птушак галасы.
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.
Прыпеў:
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. (2 разы)
Пакрысе
На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі.
Гульні ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Сьпяць і мышкі і стрыжы.
Сьпяць машыны ў гаражы
Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.
Прыпеў.
59 views
0
0
3 months ago 00:03:01 1
Белорусская колыбельная - Калыханка
5 months ago 00:02:06 1
Калыханка
5 months ago 00:02:14 1
Беларуская Калыханка Доўгі дзень (БТ) Качественнее.mp4
6 months ago 00:03:05 1
Беларуская Калыханка (Доўгі дзень) | Белорусская колыбельная
1 year ago 00:02:31 12
КАЛЫХАНКА на укулеле БЕЛОРУССКАЯ КОЛЫБЕЛЬНАЯ
1 year ago 00:02:51 10
В. Раинчик, обр. О. Бейшер «Калыханка»/«Lullaby» - Student Choir of the BSAM
2 years ago 00:03:10 7
1997-й. Заставка “Калыханкi“
2 years ago 00:08:20 1
КАЗКА ПРА ВАЎКА З ГУРТОМ "КАЛЫХАНКА" / Анлайн-Каляды з «Этна Традыцыяй»