Неба без цябе -
Бы з фільмаў пра вайну.
Сонца без цябе
Не бачу і не сню.
Птушкі без цябе -
Вароны-крумкачы.
Цяжка без цябе
Зіму перамагчы.
Песні без цябе
Гучаць нібыта ў сне,
У чорна-белым сне,
І ў ім няма мяне, -
Толькі белы снег
І неба, і рака.
На руку зірнеш -
Празрыстая рука.
Прыпеў:
Без цябе гэты дзень
Будзе страчаным днём.
Без цябе гэта ноч
Будзе ноцчу без сну.
А калі прыйдзеш ты
У мой свет паўпусты,
Пр