Сяргей Грахоўскі. “Вось ізноў не да сну...“

Познім вечарам 25 верасня, у дзень народзінаў свайго ўлюбёнага паэта, за вакном ішоў дождж, а я гартаў складанку вершаў Сяргея Іванавіча. Вось ізноў не да сну. Літасцівы мой лёсе, Падары мне вясну І даспелую восень, Падары туманы І агонь лістападу, Беражы ад маны, Ад паклёпу і здрады. Добры лёс, падары Крыгалом на прадвесні І на золкай зары Жураўліныя песні. І яшчэ падары Хоць малую уцеху — У світальным бары Перакатнае рэха. Заслані ад бяды І дарэмнай напасці, Каб рады у гады Не абходзіла шчасце. Падары мне яшчэ Завірушныя зімы І усмешку вачэй Дарагое Радзімы. Сяргей Грахоўскі 1979
Back to Top