Сяргей Грахоўскі. Люблю зямлю...

Цудоўны і кранальны верш майго ўлюбёнага паэта з задавальненнем расказаў вераснёваму лесу... Люблю зямлю, што пахне лесам, Люблю густой жывіцы дух, Вільготны водар свежых трэсак I скрыпеня ружовы пух. Зялёнае святло ігліцы I пах сунічнае расы, Што, як іскрынкі навальніцы, Усе асыпала лясы. Люблю сівых дубоў калоны, I соснаў стромкія ствалы, I мёду поўныя калоды, I звон нястомнае пчалы. Я сок бярозавы з надрэза Губамі прагнымі лаўлю, I рэкі, што прапахлі лесам, I зрубы звонкія люблю. Здавён зялёнаю, лясною Завецца наша старана, І пахнуць смольнаю сасною Калыска, хата і труна. Сяргей Грахоўскі
Back to Top