Словы Рыгора Барадуліна
Музыка Алеся Камоцкага
Не стылі доўга на крыжы цвікі.
Ісуса пахавалі на гародзе,
Каб узышоў у чалавечым родзе
Нанова дух Ягоны на вякі.
І спавілі Яго, як немаўля.
І прывалілі каменем пячору.
І грузна камень лёг на грудзі гору,
Якім запаланілася зямля.
Калі да ўсходу сонца да труны
Прыйшлі Марыя Магдалена й Маці,
З сабою ўзяўшы пахнасці ды масці,
Труну пустую ўбачылі яны.
І камень адкаціўшы ад дзвярэй,
На ім сядзеў анёл.
Як бліскавіца,
Ён быў.
Дарма шукалі маладзіцы
Ісуса, не шкадуючы вачэй.
Анёл сказаў ім:
Уваскрос Хрыстос!
Ідзеце й вучням
Гэта ўсё скажэце.
І паспяшалася світанне ў свеце.
І небу дзячліва ўсміхнуўся лёс.
Дабро квітнела й камянела зло,
Як камень той,
Што глух каля пячоры.
Душа жадала звыкнуць да пакоры.
Жыццё сляпую смерць
Перамагло!
1 view
3639
1348
8 years ago 00:02:10 7
Гараскоп Свабоды. Алесь Камоцкі <#РадыёСвабода>
9 years ago 00:03:08 57
Алесь Камоцкі - Горад мой
13 years ago 00:03:30 52
Алесь Камоцкі - “Раманс“ (“Зорка Венера“)
9 years ago 00:02:17 2
Алесь Камоцкі - Мітусня (2002)
10 years ago 00:03:04 4
Алесь Камоцкі - Расплата (1986)
10 years ago 00:02:10 9
Алесь Камоцкі - За дахамі места (1986)
8 years ago 00:02:55 1
Алесь Камоцкі - Утомлённое солнце (2008)
8 years ago 00:02:54 8
Алесь Камоцкі Зорка босая (Рыгор Барадулін)
5 years ago 00:03:18 1
Алесь Камоцкі Лятуць пералётныя птушкі
1 year ago 00:01:49 1
Алесь Камоцкі - Перамога (2000)
8 years ago 00:01:26 1
Алесь Камоцкі. “Мурка“. Нашая беларускамоўная інтэрпрэтацыя.
8 years ago 00:03:04 6
Una & BassDance List Załaty (мастацкі пераклад - Алесь Камоцкі) Enya cover
6 years ago 00:01:46 1
Алесь Камоцкі - Богу ў вочы глядзець (2000)
6 years ago 00:01:29 1
Алесь Камоцкі - Псальм 151. Чужыя iдалы... (2000)
12 years ago 00:02:03 27
Шансон у Вайцюшках
8 years ago 00:03:07 2
“Мурка“ ад Камоцкага
6 years ago 00:02:03 3
Васіль Аўраменка “Лятуць пералётныя птушкі“
6 years ago 00:02:03 1
Апошнiх словаý марны шэпт. Бывай, кахаць ужо не трэба.
5 years ago 00:03:28 115
Зміцер Вайцюшкевіч – “Жыццё - гэта сёння“
7 years ago 00:02:41 46
Спеўны сход “Песні і рамансы 2-й пал. XXст - Клён стары
2 years ago 00:43:22 1
Культурная раніца. Размова з Алесем Камоцкім
2 years ago 00:02:52 10
Мурка / Дуэт “НЕДАЗАКОНАЎ“
2 years ago 00:54:07 1
Прэзентацыя кнігі “Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет”