ДЕНЬ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ 👍 «3 ліпеня» 👍 спявае радавы Максім ПЕТУХОЎ
3 ліпеня - Дзень вызвалення БЕЛАРУСІ ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Дзень Рэспублікі).
Радавы Максім Петухоў - Концертная група ВПС і войскаў СПА ВС РБ (усе песні тут: - няштатны музычны калектыў, створаны з прадстаўнікоў розных частак і злучэнняў падпарадкаваных камандаванню ВПС і войскаў СПА (афіцэры, прапаршчыкі кантрактнікі, #солдаты_срочники) якія ў розныя гады станавіліся лаўрэатамі тэлевізійнага фестывалю армейскай песні ЗВЕЗДА.
“ТРЭЦЯГА ЛІПЕНЯ“ Вершы – Валянціна ГІРУЦЬ-РУСАКЕВІЧ, музыка – Яўген КСЯНЕВІЧ, тэкст:
1. Ідуць гады... На жаль, вас, родныя, ўсё меней,
Каму падзякі словы хочам зноў сказаць
За шчасце ўсіх пасляваенных пакаленняў
У міры жыць, вучыцца, працаваць.
Прыпеў:
Сёння ж лета квітнее ліпамі,
Загаіла зямля мая раны.
То прыміце у дзень трэці ліпеня
Наш удзячны паклон, ветэраны.
За маю Беларусь свабодную
І за шчасце жыцця і міру:
– Дзякуй вам, – гавару я, – родныя! –
Ад усіх пакаленняў, шчыра.
2. У дні, што набліжалі Перамогу,
Удзячнай памяццю усе мы знітаваны,
Ваенную успомнім зноў дарогу,
Яе ахвярам аддадзім пашану.
Прыпеў.
3. І, верыцца, не ўдасца часу замеці
Святую памяць гэту засняжыць —
Перадаецца эстафета нашай памяці
Ад сёння тым, хто заўтра будзе жыць.
Прыпеў.
#ПАХОДНЯ - гэта цалкам беларускамоўны канал, дзе вы пачуеце і ўбачыце толькі беларускі кантэнт: патрыятычныя, армейскія, ваенна-патрыятычныя песні розных выканаўцаў, розных стыляў і палітычных поглядаў, ад старадаўніх часоў да сучасных. Адно, што іх аб’ядноўвае - гэта беларуская мова — мова нашых продкаў, нашых бацькоў. Мова, якая павінна аб’ядноўваць усіх беларусаў, у незалежнасці ад іх палітычных поглядаў, веравызнання і месца жыхарства.
Чаму менавіта ПАХОДНЯ? Таму што, па-першае, Паходня — гэта від свяцільняў, якія забяспечваюць працяглае інтэнсіўнае святло на адкрытым паветры пры любым надвор’і. А па-другое - паходня — гэта авангард (фр. Avant-garde, даслоўна: «avant» - наперадзе; «garde» - стража) - перадавое (галаўное) часовае фарміраванне ва ўзброеных сілах, якое вылучаецца наперад па руху войска з мэтай выканання функцый паходнай аховы.
Падпішыцеся на наш канал: Не забывайце каментаваць відэа (Ваша меркаванне для нас вельмі важна), стаўце лайкі, і не забудзьцеся націснуць на званочак (у правым верхнім куце старонкі), каб убачыць новае відэа!!!
Наш сяброўскі канал @ЗВЕЗДА армейской песни глядзіце тут:
Калі ў Вас ёсць жаданне падзякаваць, падтрымаць канал або аказаць дапамогу каналу (грошы пойдуць на стварэнне новых відэаролікаў, напісанне новых аранжыровак і нават песень на вайсковую тэматыку), будзем вам вельмі ўдзячныя !!!
Яндэкс кошелёк https: // ...
Вялікі дзякуй за падтрымку і Вашу дапамогу!
1 view
8
0
1 year ago 00:01:39 1
“Праз вызваленне Украіны“ - пісня білоруського полку ЗСУ | song of Belarusian regiment in Ukr. army
1 year ago 00:02:50 1
ДЕНЬ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ 👍 «3 ліпеня» 👍 спявае радавы Максім ПЕТУХОЎ
3 years ago 00:05:45 9
Международный день освобождения узников фашистских концлагерей. Шталаг 342
3 years ago 00:05:05 1
ШТАЛАГ 342. МЕЖДУНАРОДНЫЙ ДЕНЬ ОСВОБОЖДЕНИЯ УЗНИКОВ ФАШИСТСКИХ КОНЦЛАГЕРЕЙ
3 years ago 00:38:22 1
Ці яднае дата 17 верасня беларусаў? | Объединяет ли белорусов дата 17 сентября?
4 years ago 05:00:26 1
Марш вызвалення палітвязняў. 57-ы дзень пратэстаў, 4 кастрычніка | 57-ой день протестов, 4 октября
7 years ago 00:03:34 2
Задержание Орла - автора канала движение. 30 августа у здании Мэрии Москвы