Уключай гук – пачуеш свіст рабога сусліка!
Калі суслікі бачаць небяспеку, яны падаюць сігналы трывогі. Нават месячныя сусляняты ўжо маюць сфармаваны набор розных тыпаў крыку. Праўда, сігналы трывогі ў іх карацейшыя, чым у дарослых.
У розных асобін суслікаў крык мае свае асаблівасці. Навукоўцы спрабуюць разабрацца, у якой ступені суслікі выкарыстоўваюць інфармацыю, “зашыфраваную” ў крыках.
Цікава, што пасля спячкі толькі траціна суслікаў падае такія ж сігналы трывогі, як раней – у астатніх структура крыку змяняецца, хаця пазнаць асобіну па “абноўленым” крыку ўсё адно можна. Чаму так адбываецца, даследчыкі пакуль не разгадалі.
Мы шукаем калоніі суслікаў, каб перадаць іх пад ахову, у межах ініцыятывы “Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!“ праекта “Экаманіторынг“, што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды.
#супергрызуны #ЕСдляБеларусі