Ян Чэрскі ад каліноца да даследчыка Байкалу і Калымы / Вусы Скарыны
🔷 [club22639447|ЯН ЧЭРСКІ – АД КАЛІНОЎЦА ДА ДАСЛЕДЧЫКА БАЙКАЛУ І КАЛЫМЫ / ВУСЫ СКАРЫНЫ]
Імем беларуса Яна Чэрскага названыя горныя хрыбты, выкапнёвыя жывёліны, вяршыні і адзін вулкан. Як і сотні іншых сасланых удзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў, ён здолеў пакінуць след на зямлі, але заўсёды марыў вярнуцца на радзіму.
У новым выданні праграмы “Вусы Скарыны“ гісторык Цімох Акудовіч распавядзе пра даследчыка Сібіру Яна Чэрскага.
Як Ян Чэрскі далучыўся да паўстання 1863-1864 гадоў і за гэта апынуўся ў Благавешчанску? Ян Чэрскі здолеў трапіць у Омск і пры чым тут пяць залатых манетаў? Як дапамагло цяжкае паражэнне нервовай сістэмы? Хто далучыў Яна Чэрскага да геалогіі ды як ён стаў падарожнічаць па рэках Іртыш і Ом? Чаму бальшыню чальцоў Сібірскага аддзялення Маскавіцкага геаграфічнага таварыства складалі нарадзінцы былой Рэчы Паспалітай? Куды здзяйсняў экспедыцыі Ян Чэрскі і хто быў ягоным найлепшым сябрам у гэтых падарожжах?
Глядзіце ў новым выданні праграмы #ВусыСкарыны:
00:00 Анонс
01:16 Сям’я Чэрскіх і выхаванне
02:05 Удзел у паўстанні 1863–1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага
03:11 Пяць зашытых залатых манетаў і Омск
04:20 Знаёмства Яна Чэрскага з Аляксандрам Чаканоўскім і геалогіяй
05:25 Пра Сібірскае аддзяленне Маскавіцкага геаграфічнага таварыства
06:40 Першая экспедыцыя ва Усходнія Саяны
08:03 Даваў адукацыю сваёй будучай жонцы Маўры
08:54 Экспедыцыя на Байкал
09:50 З геолага на працу малочнікам
10:30 Пераезд у Пецярбург
11:54 Новая экспедыцыя – у Калыму з усёй сям’ёй
14:39 Пахаванне Чэрскага на беразе Калымы, і завяршэнне экспедыцыі ягонаю жонкаю Маўрай
Калаж з фота: Bartosh Dmytro / Wikimedia Commons
586 views
0
0
2 years ago 00:16:52 586
Ян Чэрскі – ад каліноўца да даследчыка Байкалу і Калымы / Вусы Скарыны