АЛКАЕЎ — эскадрон смерці ў Беларусі, пабег з турмы, карупцыя ў міліцыі | ТОК

ПАДТРЫМАЙЦЕ НАШУ РЭДАКЦЫЮ: Алег Алкаеў кіраваў СІЗА №1 на Валадарскага ў Мінску пяць гадоў, з 1996-га па 2001 год, калі быў вымушаны эміграваць у Нямеччыну, ратуючыся ад пераследу ўладаў. Менавіта Алкаеў у 2001-м заявіў уголас, што беларускія ўлады могуць быць датычныя да знікнення і меркаванага забойства беларускіх палітыкаў — апанентаў Лукашэнкі — старшыні Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара, міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і бізнэсмена Анатоля Красоўскага. Алкаеў сцвярджае, што змог вывезці кнігу ўліку выдачы зброі, у якой зафіксавана, што ў дні, калі зніклі людзі, ён перадаў расстрэльны пісталет па распараджэнні міністра ўнутраных спраў. Пры гэтым расстрэлы паводле прысудаў у гэты час не праводзіліся. У гутарцы «Ток» Алег Алкаеў распавёў пра крымінальныя 1990-я, эскадроны смерці і псіхалогію забойцаў, адкуль бярэцца садызм у сілавіках, згадаў неймаверную гісторыю пабегу вязня з турмы, апісаў схемы карупцыі ў беларускай міліцыі і патлумачыў, чаму ў калоніях і ізалятарах дагэтуль не выкараненая сістэма «паняццяў». 00:00 — што ў выпуску 00:48 — як змянілася турэмная сістэма за 20 гадоў 03:59 — пра крымінальных аўтарытэтаў і гучныя забойствы ў Мінску 06:02 — чаму стала магчымым прававое бязмежжа 8:28 — што засталося ў беларускай сістэме ад савецкай 10:32 — пра смяротнае пакаранне за замах на забойства 11:36 — як выпадкова трапіў на службу ў Беларусь 13:56 — пра карупцыю ў міліцыі і расплату 17:57 — пра ролю Паўлічэнкі 21:11 — пра тое, як Алкаева вінавацілі ў забойстве 21:29 — чым скончылася гісторыя з набыццём відэа забойства Захаранкі 24:12 — пра эскадроны смерці 26:06 — як падбіраюць людзей у расстрэльную каманду 29:56 — ці можа смяротнае пакаранне ўстрымаць ад злачынства 33:07 — як у Нямеччыне Алкаева хацелі арыштаваць 36:14 — пра выбіванне паказанняў сілавікамі 38:24 — пра вязняў Валадаркі ў часы Алкаева 39:11 — пра вязня, які збег з Валадаркі 41:25 — чаму дагэтуль у турме вязні жывуць «па паняццях» 46:58 — як змяняюцца людзі, прысуджаныя да расстрэлу 47:27 — чаму сваякам прысуджаных да расстрэлу не аддаюць цела 50:37 — адкуль бярэцца садызм у сілавіках 54:55 — ці можа беларуская турма зрабіць кагосьці лепшым 58:50 — пра страх перад чалавекам у форме *** Telegram: Twitter: Instagram: Укантакце: Facebook: #СІЗА #Беларусь #пратэсты
Back to Top