НА ЎСПАМІН 2021

Гэтае відэа зроблена, каб памятать Вітольда. @Наста Кудасава напісала вельмі кранальныя вершы, якія пра нашу боль і страту вельмі цудоўнага і дарагога чалавека. *** памяці Вітольда Ашурка мо было, што злаваў, дакараў, мо было, што вохкаў у тым свеце, дзе кожны вечна чагосьці хоча. а цяпер мне так лёгка стала, мама, так лёгка… быццам скончыўся боль, быццам зноў я маленькі хлопчык… і люляе ваколле цяплом – такім знаёмым, быццам гэта бабуля зімой распаліла ў грубцы – і так будзе заўжды. толькі я не вярнуся дадому. не чакай мяне, мамачка, я не змагу вярнуцца. я лячу аблачынкай над нашым прыгожым полем – больш не ліпне чорнай трывогі пякучы бітум, больш не цісне жыццё – я анёлак у божым прыполе, я дажджынка бясцелая, мамачка, я забіты. (з кнігі “Я працягваю“)
Back to Top