Пра альбом і песні:
Удзельнічалі:
Амстэрдам-Мінск-Варшава-Жодзіна
LEIBONIK — SLIMAK
Харашо быць дзьмухаўцом у полі,
Свістанула ветрам - вось табе гастролі.
Быць маленькай хмаркай пэўна бы няблага…
Бывай Смаргонь, здароў Парыж, чакай Чыкага!
Навогул гістарычна я вельмі лакальны хрэн,
Эндэмік, што не схільны да жыхарства перамен,
Але цікава дужа што там ёсць за паваротам –
Усё-ткі адзін раз жывем на гэтым свеце, шо там?
А так хацелася б хамут адкінуць і аглоблі,
Ляцець у невядомасць смела бы ў палёце соплі,
Ці мо замест саплі сказаць бы трэба жураўля?
Але ў нейкім сэнсе ўсё на гэтым свеце трошачку сапля.
Мне б аднойчы раннім ранкам нейкім цудам
Прачнуцца недзе у Сахары качавым вярблюдам,
Ці кітом блакітным, што спявае безгалоса,
Махануць выходнымі з Грэнландыі да мора Росса.
Мару і планую як ўсю зямлю аб’еду,
Мякка лёгшы на канапу пасля сытнага абеду,
І пакуль мяне чакае цудаў свету асарці
Мне бы вылезці з-пад коўдры: адзеялка, отпуці
Растаманы хой, слізь пакідаю за спіной!
Харашо быць слімаком – усё сваё важу з сабой.
Ці лепш ператварыцца мне ў чалавека-смоўжа?
Без нічога голым поўзаць – харашэчна, боўжа!
Растаманы ёў, усім прыветы ад грыбоў!
Усё што маю успаміны і даволі шмат сяброў.
Заўтра жа гатовы ехаць хоць да чукчаў, хоць да чэхаў.
Бруханогія па конях! Рукі ў ногі і паехаў!
У прыхожай не магу знайсці красовак -
Я навогул целам не прыстасаваны да вандровак,
Мне дімсамы не заменяць ваўкавыскія пельмені,
Карацей, складанавата пераношу я змяненні.
Мне бы рук яшчэ дзьве штукі, самых простых, не базукі,
Мне яшчэ бы пару ног – а дзе тады на іх браць брукі?
Мне б у пашпарт сто старонак, каб хапіла дольш на візы,
Мне бы хвост як ў гадзіллы каб прасцей цягаць валізы.
Мне тут кажуць, што я трошачку пасунуўся кабінай,
Але я ўсур’ёз гатовы стаць вандроўнаю машынай –
Стаць пассатам бэ чатыры, на мяжы касіць банкноты,
Трыста літраў поўны бак – адсмакчыце, аўтаботы!
Раз красовак не знайшоўся, так і быць вазьму сандалі,
Фёдар Конюхаў, падсунься на вандроўным п’едыстале,
Але перш, чым навастрыць свае лыжы за мяжу,
Фатасінтэз запушчу і яшчэ троху паляжу.
Растаманы хой, слізь пакідаю за спіной!
Харашо быць слімаком – усё сваё важу з сабой.
Ці лепш ператварыцца мне ў чалавека-смоўжа?
Без нічога голым поўзаць – харашэчна, боўжа!
Растаманы ёў, усім прыветы ад грыбоў!
Усё што маю успаміны і даволі шмат сяброў.
Заўтра жа гатовы ехаць хоць да чукчаў, хоць да чэхаў.
Бруханогія па конях! Рукі ў ногі і паехаў!
2 views
148
45
2 months ago 00:02:39 1
Leibonik — Emigrant Song
6 months ago 00:04:02 1
22 - Иван Колобков - Наташкин Блюз
6 months ago 00:02:36 1
Бяда
9 months ago 00:03:22 37
Leibonik – Тупыя песні (live)
10 months ago 00:03:11 9
Leibonik — Slimak
1 year ago 00:03:57 1
Leibonik - Ксенаморф
1 year ago 00:04:58 1
Leibonik - Цыцы
1 year ago 00:01:33 1
Leibonik — Пазітыўны настрой
1 year ago 01:22:44 1
LEIBONIK – Лукашэнка і самотны лось, праца ў і песня пра БРСМ, Што? Дзе? Калі? і зашквар
1 year ago 00:54:18 1
“Лукашенко старается вернуть молодость, вернув Беларусь во времена СССР“ / Башлыкевич
1 year ago 00:03:16 8
Leibonik - Марс
1 year ago 00:14:26 1
Гэтыя трэкі проста космас! | Годная Музыка #5 Нейро Дюбель, ANGST, Leibonik
1 year ago 00:04:01 1
Оў джа
1 year ago 00:05:54 6
Leibonik - На буйніцкім полі
1 year ago 00:04:40 3
Leibonik feat TELEPORT — Я рок-музыкант (Мроя cover, TNT 2021)
2 years ago 00:02:16 1
Leibonik - БТ (Голос Омерики)
2 years ago 00:04:54 11
Leibonik - О Купала
2 years ago 00:04:16 1
Аліварыя
2 years ago 00:03:01 2
Leibonik - Барадоўшчына
3 years ago 00:05:24 79
Leibonik feat TELEPORT — Марс (TNT 2021)
3 years ago 00:37:33 27
БАШЛЫКЕВИЧ #2 – что со «Что? Где? Когда?» в Беларуси, как сломал ребро перед финалом | НАСТОЛКИ
3 years ago 00:37:41 97
БАШЛЫКЕВИЧ #1 – «Что? Где? Когда?» на выживание, Вольский – топ 1, Мухин – молодец | НАСТОЛКИ