Літаратурна-музычная пастанова “ПРАБАБУЛІНА сукенка, альбо ЛЕЧАЦЬ ДУШУ ЛІСТЫ ФРАНТАВЫЯ“
Адбудзецца ў культурным духоўна-асветніцкім цэнтры “Каўчэг“ (Беларусь, Мінск, Даўгінаўскі тракт, 163) у нядзелю, 26 сакавіка а 19 гадзіне.
Пастаноўка арганізавана сіламі клуба аматараў мастацкага слова “КЛУмБА” Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, у ёй прымаюць удзел студэнты БДУ: Марыя Гедзімін, Мірапія Хахолка, Марыя Шкляр, Аліна Самуйла, Аляксандр Коваль, Яўген Царыкаў, а таксама супрацоўнікі бібліятэкі: Марина Панарад і Ягор Скорый. Звукарэжысёр - студэнтка Марыя Зыкава.
Акрамя твораў класікаў рускай і беларускай літаратуры ў пастанове задзейнічаны вершы сучасных аўтараў: Кацярыны Роўда (кіраўнік “КЛУмБы“) і Таццяны Купрыянец (галоўны рэдактар альманаха “аБДУмана“).
Думкі і разважанні акцёраў запісала карэспандэнт газеты “Універсітэт“ Ірына Івашка.
1 view
1887
586
2 years ago 00:03:25 1
Літаратурна-музычная пастанова “ПРАБАБУЛІНА сукенка, альбо ЛЕЧАЦЬ ДУШУ ЛІСТЫ ФРАНТАВЫЯ“