“Прыйдзі, Эмануэль“, Verbum Dei (live)

Гімн “Veni, veni, Emmanuel“ (XIII ст) Аўтар невядомы, беларускі тэкст і музычная апрацоўка – Анастасія Усніч ПРЫЙДЗІ, ЭМАНУЭЛЬ Прыйдзі, прыйдзі, Эммануэль, З палону вызваль Ізраэль 1. Прыйдзі, прыйдзі, Эмануэль, З палону вызваль Ізраэль, Што ў смутку на выгнанні адзін, Пакуль не прыйдзе Божы Сын. РЭФРЭН: Узрадуйся, о Ізраэль! Прыходзіць да цябе Эмануэль! 2. О парастак Ясэяў, прыйдзі, Ад злога духа збаў і адвядзі. З глыбіняў пекла падымі, Уладаю над смерцю адары! РЭФРЭН: Узрадуйся, о Ізраэль! Прыходзіць да цябе Эмануэль! 3. Прыйдзі, як ззяючы усход, прыйдзі, Сваім святлом нам душы асвяці, Начную цемру прагані І цень смяротны ў дзень перамяні. РЭФРЭН: Узрадуйся, о Ізраэль! Прыходзіць да цябе Эмануэль! 4. Прыйдзі, о ключ Давіда, прыйдзі, Нябёсаў брамы адчыні. Зрабі бяспечным шлях увышыню, Закрый дарогу бедам і граху! РЭФРЭН: Узрадуйся, о Ізраэль! Прыходзіць да цябе Эмануэль! 5. Прыйдзі, прыйдзі, о Аданай, Убачыць Тваю веліч верным дай. Ты на гары Закон аб’явіў, Каб кожны з нас Табе верна служыў. РЭФРЭН: Узрадуйся, о Ізраэль! Прыходзіць да цябе Эмануэль!
Back to Top