Сто гадоў Слуцкаму збройнаму чыну: зварот Старшыні Рады БНР

27 лістапада 1920 г. - Дзень герояў, пачатак Слуцкага Збройнага Чына. У гэты дзень Слуцкая Брыгада БНР прыняла першы бой з войскамі Чырвонай Арміі. Аддзел 6-й роты Слуцкага Стралковага Палка на чале з паручнікам Кернажыцкім падчас выведкі ў раёне вёсак Быстрыца, Верамейчыкі, Васільчыцы і Чарнагубава сутыкнуліся з савецкім выведвальным атрадам. Падчас першай сутычкі случчакі ўзялі “языка”. У гэты дзень традыцыйна ўшаноўваем памяць пра герояў-случчакоў і ўсіх барацьбітоў за свабоду і незалежнасьць Беларусі.
Back to Top