Касінеры біліся ў вызваленчых паўстаньнях 1794, 1831, 1848, 1864 гадоў, а таксама ў абарончай вайне 1939 году.
Назва ўпершыню была дадзеная мазавецкім сялянам, незадаволеным другім падзелам Рэчы Паспалітай. Яны зьявіліся ў колькасьці 300 чалавек у войску Касьцюшкі і ня мелі іншага ўзбраеньня, апроч вэртыкальна насаджаных на шасты косаў. Каб пабудзіць сялянаў да паўстаньня, Касьцюшка ўсхваляў храбрасьць касінераў, двум зь іх надаў чыны афіцэраў і сам надзеў кафтан мазавецкіх сялянаў.
Падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў Кастуся Каліноўскага касінеры паўсталі ў Польшчы й Літве. Літоўскія касінеры часам замест косаў на дрэўках мелі проста вострыя палосы жалеза.
ТЭКСТ КІРЫЛІЦАЙ
Гэта што за сьцяг лунае
Над акопам годна?
Залаціцца зноў наш сьцяг
У колерах народных.
Дына-дына-дына,
Любая Айчына!
У снапе — каса, і дзіда,
І Арол з Пагоняй,
А вакол цудоўны надпіс
Кормяць і бароняць.
Дына-дына-дына,
Любая Айчына!
Слава нашаму народу,
Што ў баях у полі
Уздымае сьцяг Айчыны
І бароніць волю.
Дына-дына-дына,
Любая Айчына!
TEKST ŁACINKAJ
Heta što za ściah łunaje
Nad akopam hodna?
Załacicca znoŭ naš ściah
U kolerach narodnych.
Dyna-dyna-dyna,
Lubaja Ajčyna!
U snapie — kasa, i dzida,
I Aroł z Pahoniaj,
A vakoł cudoŭny nadpis
Kormiać i baroniać.
Dyna-dyna-dyna,
Lubaja Ajčyna!
Słava našamu narodu,
Što ŭ bajach u poli
Uzdymaje ściah Ajčyny
I baronić volu.
Dyna-dyna-dyna,
Lubaja Ajčyna!
2 views
40
9
7 months ago 00:04:39 1
Sinfó - Violentango (Astor Piazzolla)
11 months ago 00:02:08 1
Izvorul Noptii - Florin Bogardo (la sorgente della notte)