Ваciлiса Ляшук чытае верш Артура Вольскага Нарадзiся Божы Сын для конкурсу Вымаляты
Верш Артура Вольскага «Нарадзiўся Божы Сын» для конкурсу «Вымаўляты» чытае дзяўчынка з Брэста Васiлiса Ляшук, 8 гадоў.
Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей.
Усе конкурсныя відэа можна паглядзець тут:
Артур Вольскі «Нарадзiўся Божы Сын»
Промень зоркі
з неба ліўся
ў цішыню начных далін.
Нарадзіўся,
нарадзіўся,
нарадзіўся
Божы Сын!
Ён узяў
сабе на плечы
незвычайны, дзіўны лёс.
У абліччы чалавечым
Божы Сын – Ісус Хрыстос.
Ён грахі людзей адкінуў
у той самы цяжкі час,
калі гінуў, калі гінуў
на Галгофе дзеля нас.
Але смерць над Ім не ўладна.
Ён узнёсся, уваскрос.
І спяваем мы суладна:
- Наш Гасподзь – Ісус Хрыстос!
Зорка з неба ярка свеціць,
сее ззянне па зямлі,
каб дарослыя і дзеці
да Хрыста свой шлях знайшлі.
Промень зоркі запаліўся
Самай радаснай з навін:
- Нарадзіўся,
нарадзіўся,
нарадзіўся Бож
33 views
1163
343
7 years ago 00:00:46 58
Ваciлiса Ляшук чытае верш Артура Вольскага «Нарадзiўся Божы Сын» для конкурсу «Вымаўляты»