“Стартапніца“: як Грузія дапамагае сваім стартапам? Гаворым з Іракліем Кашыбадзэ

Пяць гадоў таму ў Грузіі было створана Дзяржаўнае агенцтва інавацый і тэхналогій. Яно стала дапамагаць стартапам — і само працавала як стартап: у лофце, з мінімальнай колькасцю работнікаў, з Lean / Agile метадалогіяй, 24/7. Да таго адзінай палітыкі па развіцці інавацый стартапаў у краіне не існавала. Як спецыяльны орган пры ўрадзе паўплываў на экасістэму? Ці атрымалася стымуляваць стартап-індустрыю? На якую дапамогу могуць разлічваць грузінскія стартаперы і бізнес, які іх фінансуе? Як агенцтва супрацоўнічае з беларускім Паркам высокіх тэхналогій? Абмяркуем гэта з Іракліем Кашыбадзэ, CEO Future of Laboratory.
Back to Top