“Стартапніца“: віртуальны музей Freedom Belarus — без цэнзуры і забаронаў

23 лютага на сайце стартавала крауд-кампанія на віртуальны музей Freedom Belarus. Каманда праекта стварае бяспечную анлайн-пляцоўку для беларускіх творцаў — без цэнзуры і забаронаў. Ідэю падтрымліваюць Уладзімір Цэслер, Раман Камінскі, Мікіта Моніч і іншыя людзі мастацтва. Як будзе працаваць праект, на што пойдуць інвестыцыі, якія плюшкі можна атрымаць за ахвяраванні? Чаму праект пайшоў на indiegogo і як працуе над тым, каб заставацца там заўважным? Пра гэта Еўрарадыё распавядаюць заснавальніца Freedom Belarus Марыя Міхальчук і аўтарка ідэі віртуальнага музея Ганна Баландзіна.
Back to Top