Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня заснавання Віцебскай вобласці ()
80 гадоў таму 15 студзеня 1938 года была заснавана Віцебская вобласць. Віцебскае княства, Віцебскае ваяводства, Віцебская губерня, Віцебская акруга. 15 студзеня 1938 года першая сесія Вярхоўнага Савета СССР зацвердзіла пастанову аб стварэнні ў БССР пяці абласцей, у тым ліку Віцебскай. Сёння Віцебская вобласць — развіты прамысловы рэгіён Беларусі. Прадукцыя мясцовых таваравытворцаў пастаўляецца ў 80 краін свету. У рэгіёне вырабляецца трэць усёй электраэнергіі рэспублікі.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018