Танец “Верабей“ у выкананьні *ГУДА* на Жодзішкаўскім карагодзе/2021, травень
«ВЕРАБЕЙ» – гэта адзін з найбольш старажытных, традыцыйны зааморфны танец, быў распаўсюджаны ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласьцях і звычайна выконваўся на вясельлях. Мае шмат карагодных варыянтаў, з якімі цесна зьвязаны (кругавая пабудова, імітацыя рухаў вераб’я, суправаджэньне прыпеўкамі).
Для «Верабʼя» існуе шмат варыянтаў прыпевак:
Верабей – 1
Верабей, верабей,
Не клюй канапель.
А ў тога вераб’я маленечка жонка,
Сядзіць на калочку,
Прадзе на сарочку.
Як выведзе нітку,
Дык пашые сьвітку.
Астануцца канцы,
Дык пашые штаны.
Верабей – 2
Верабейка, верабей,
Не клюй маіх канапель,
Бо я тому вераб’ю
Колам ногі пераб’ю.
Верабейка скача,
Па ножачцы плача.
А на тую ножку
Я куплю панчошку.
А ў тога вераб’я
Маленечка жонка.
Сядзіць на калочку
Прадзе на сарочку.
Як выведзе нітку,
Дык пашые сьвітку.
Астануцца канцы,
Дык пашые штаны.
Верабей – 3
Верабей, верабей,
Не клюй канапель.
А я гэтаму вераб’ю
Колам ногі пераб’ю.
Верабейка скача,
Па ножачцы плача.
А ў тога вераб’я
Жонка маленька.
Сядзіць на калочку
Прадзе на сарочку.
Як выведзе нітку,
Дык пашые сьвітку.
Астануцца канцы,
Дык пашые штаны.
Едзе, едзе мой таварыш ды пытае:
- Што ты варыш?
- А я рыбку вару,
- Па кусочку дзялю.
- У каго рыжа барада –
- Таму юшкі шкада.
- У каго чорны вусок –
- Таму рыбкі кусок.
(Гомельская вобл. На калядную куцьцю)
З БНТ «Дзіцячы фальклёр»
Верабей – 4
Як задумаў верабей
Хутка ажаніцца,
Сладкіх рэчаў скаштаваць
І мёду напіцца.
Скочыў шчыгол да шаста
Коньмі варанымі,
Чаго трэба накупіў,
Плаціў залатымі.
Воран асьманоў выдаў,
Назад павярнуўся.
-Масці пане верабей,
Да шлюбу гатуйся.
Запрагайце шэсьць пар коні
І паезд шырокі,
Я паеду ў залеты
Да пані сарокі.
Пярун, качар і гусак
Коньмі праткавалі,
Два індыкі за ім усьлед
Песенькі сьпявалі.
-Масці пане верабей,
Хутка пасьпяшайся,
Хаця з сваім мілым другам
Хораша вітайся.
Верабей – 5
Як паставіў верабейка
На сьметнічку хату
Ды сазваў на навасельле
Госцейкаў багата.
Піва, квасу наварыў,
Квашанінкі настудзіў,
Насмажыў кілбасаў
І ўсякага мяса.
У залачонай карэце
Дзяцел пад’язджае,
А за дзятлам на валах
Жоўна пасьпяшае.
А зязюля з шуляком,
Перапеліца з круком
Лугам, даліною
Шпараць пехатою.
Заклікае верабейка
Усіх госьцейкаў есьці,
Запрашае белу лебедзь
На покуці сесьці.
А з лебедзю – жураўля,
І савішчу, і луня,
І стару чачотку,
Сваю родну цётку.
Сядзіць мядзьведзь на калодзе,
На скрыпачцы йграіць,
Дзіцяняты-медзьвядзяты
Струны напраўляюць.
Як зайгралі «дылі-дылі»,
Госьці ў далоні білі, -
Адзін дзіваваўся,
А другі сьмяяўся.
Шчыгель важна пахаджае,
Цаплю ў танец просіць,
Галка піва налівае,
У ўдод разносіць.
За здароўе вераб’я
Пілі, елі аж два дня,
А бацян упіўся
Ды пад стол зваліўся. (в. Крывічы Старобінскага р-ну, 1946)
2 views
1052
308
12 months ago 00:02:54 2
Танец “Верабей“ у выкананьні *ГУДА* на Жодзішкаўскім карагодзе/2021, травень
1 year ago 00:32:32 1
Беларускія народныя песні | Белорусские народные песни | Belarusian folk songs
1 year ago 00:01:45 39
Разборы для деревенской балалайки. Наигрыш под белорусский танец “Верабей“.
2 years ago 00:00:53 1
“Верабей“. “Беларускія народныя танцы ў Магілёве“ ў Палацы культуры, . Ч.1
3 years ago 00:21:26 1
Школьный вальс: психологический разбор фильма
3 years ago 02:16:03 1
Дударскі клюб - закрыццё ХІ сезону г.
3 years ago 01:40:55 21
Дударскі клюб - ХІ сезон г.
3 years ago 02:09:33 33
Дударскі клюб - ХІ сезон г.
4 years ago 02:19:15 29
Дударскі клюб - ХІ сезон г.
4 years ago 02:12:33 23
Дудурскі клюб - ХІ сезон г.
5 years ago 00:00:57 70
Верабей/Verabej
6 years ago 00:03:26 1
Явар Танец Верабей 29 05 2018 Нацыянальная бібліятэка
8 years ago 00:05:30 1
Танец “Верабей“
11 years ago 00:07:29 29
танец Верабей. КАЛЯДЫ У МІХАНАВІЧАХ . Дом фальклору.