“А НОЧКА-КУПАЛА -- СЬВЯТАЯ” – авторская песня Нины АКСЁНЧИК. Исполняет автор Н. Аксёнчик.

Аўтарская песьня Ніны Аксёнчык на беларускай мове “А НОЧКА-КУПАЛА -- СЬВЯТАЯ”. ТЭКСТ. Ніна АКСЁНЧЫК А НОЧКА-КУПАЛА --- СЬВЯТАЯ А ночка–Купала -- сьвятая... Яснымі зорамі сьвеціцца. Водамі чыстымі грае. Ціха ўсьміхаецца месяцам. Гары, вагонь наш купальскі, гары— Душы людзей ачышчай. Дух жыццядайнасьці нам дары. Сілу Ярылаву дай. Тайны свае расчыняе Неба над ціхай ракою: Папараць-квет расьцьвітае Для арыяў- чыстых душою. Гары, вагонь наш купальскі, гары— Душы людзей ачышчай. Дух жыццядайнасьці нам дары. Сілу Ярылаву дай. Падаюць росы на поля далонь. Сонейка хутка зайграе. Дай руку, каханы, ляцім праз вагонь— Хай вернасьцю лёс наш зіяе. Гары, вагонь наш купальскі, гары— Душы людзей ачышчай. Дух жыццядайнасьці нам дары. Сілу Ярылаву дай. Верш упершыню быў абнародаваны на Фэйсбуку. Фэйсбук: “Ніна Аксёнчык обновила статус . 2015. 15:18” ; “Мае купальскія падарункі добрым людзям — 2 новы
Back to Top