Аўганскае кола (1): Кароль Захір-Шах, савецкія войскі ў Аўганістане, рух Талібан | Яўген Красулін
Аўганiстан… Нiбыта далёкая сярэднеазiяцкая краiна не можа пакiнуць нас абыякавымi. I таму, што падчас савецкай ваеннай прысутнасцi тут загiнула без малага тысяча беларусаў, i таму, што Аўганiстан зараз зноў у цэнтры ўвагi свету ў сувязi з вяртаннем да ўлады ў Кабуле руху «Талiбан».
▪️ Чаму грамадзянская вайна ў Аўганістане працягваецца ўжо некалькi дзесяцiгоддзяў?
▪️ Калi пачалася вайна ў аўганістане?
▪️ Калi i як гэтая вайна можа быць скончана?
Аб гэтым ў нашай размове. Наш эксперт Яўген Красулiн – кандыдат гiстарычных навук, спецыялiст па нееўрапейскiм цывiлiзацыям.
У першай з дзьвух частак мы азiрнем
▪️ перыяд з 60-х да 90-х гадоў мiнулага стагоддзя,
▪️ рэформы караля Захiр-Шаха,
▪️ некалькi дзяржаўных пераваротаў,
▪️ савецкiя войскi ў Аўганiстане,
▪️ нарэшце прыход да ўлады маджахедаў, якiя хутка ў сваю чаргу саступiлi яе талiбам.
1 view
821
228
3 years ago 00:30:02 1
Аўганскае кола -2. Ідэалагічная небяспека поспехаў ісламскіх радыкалаў, рух Талібан – Яўген Красулін
3 years ago 00:36:02 1
Аўганскае кола (1): Кароль Захір-Шах, савецкія войскі ў Аўганістане, рух Талібан | Яўген Красулін