Беларускія лічылкі – Заяц-месяц дзе ты быў😊? | Дзіцячыя лічылкі на роднай мове – Ладны пераклад
А давайце сёння вернемся ў дзяцінства! Што мы рабілі, калі збіраліся разам?.. Правільна! Гулялі! І часцяком без лічылкі не абысціся было, каб не пасварыцца.
“Ехала машина тёмным лесом за каким-то интересом”…
Не, гэта руская лічылка! А такая?..
“На золотом крыльце сидели”… Таксама руская!
А беларускія лічылкі дзе?
Многія аказаліся, на жаль, звычайнымі калькамі з рускай. Але ж як там?.. Шукайце – і знойдзеце. Бразгайце грамчэй – і адчыняць!
Вось адна неблагая лічылка для маленькіх беларусаў:
- Заяц-месяц,
дзе ты быў?
- У цёмным лесе!
- Што рабіў?
- Лыкі драў.
- Куды клаў?
- Пад калоду.
- Выйдзі вон
з карагоду!
Ёсць і яшчэ лічылкі па беларуску, яны – у выпуску.
Калі вы ведаеце добрыя лічылкі – абавязкова пішыце ў каментарах, дзяліцеся з усімі! І не бяды, калі не ведаеце. Галава нам нашто? - Складайма іх самі.
Мова для маленькіх
Дакажам нашым дзецям, што родная мова – гэта весела і крута! Менавіта з іх, нашых малых, і трэба пачынаць, каб яна жыла! Гуляць, прыдумляць нешта разам, казкі беларус
1 view
833
227
9 months ago 00:09:05 1
Творчы праект да Дня роднай мовы “Спадчына“
4 years ago 00:03:04 1
Беларускія лічылкі – Заяц-месяц дзе ты быў😊? | Дзіцячыя лічылкі на роднай мове – Ладны пераклад