Чайная цырымонія па спартыўнаму ()
Першы дзіцячы чэмпіянат па чайнай цырымоніі прайшоў у Віцебску. Яго ўдзельнікі прадэманстравалі майстэрства заварвання гарбаты і дэгустацыю чайных напояў. Першы чайны чэмпіянат прайшоў у Беларусі ў 2015 годзе. Тады ў ім прыняў удзел кіраўнік дзіцячай школы адзінаборстваў «Кім Лонг» Юрый Садоўскі. Як кажуць, цікавая справа ўзяла за жывое, і патрабавала далейшай рэалізацыі. Толькі арганізаваць першыя рэгіянальныя спаборніцтвы сярод дарослых не атрымалася. Але ідэя, не павісла ў паветры, яе з энтузіязмам падтрымалі дзеці.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017