ASTROŪNA “Ой пад Кіявам“

🔥Сябры, дзелімся з вамі зусім незвычайнай песняй !!! Гэта адна з найлюбімейшых акапэльных песень “Ой пад Кіявам“. Шчыра кажучы, пасля яе выканання узнікае стан, як пасля палёту ў космас)))🚀 Песня прымеркаваная да абраду “Ваджэння стралы“. Некалькі гуртоў спявачак з розных бакоў вёскі выходзілі насустрач і неадначасова пачыналі спяваць адную і тую ж песню. Атрымоўваўся незвычайны эфект “перахлёста“, які мы і пастараліся ўзнавіць. Песня ўвайшла ў наш альбом, а зараз мы вырашылі заспяваць яе ўжывую, каб падзяліцца з вамі нашымі любімымі музычнымі эмоцыямі)))
Back to Top