У Менску прайшло разьвітаньне зь першым кіраўніком незалежнай Беларусі ў архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшага Імя Марыі ў Менску. Ад ранку ля касьцёла выстраілася чарга з тых, хто прыйшоў разьвітацца з палітыкам і праводзіць яго ў апошні шлях. Многія прыйшлі з чырвонымі і белымі кветкамі. Калі выносілі труну, аплядысмэнты доўжыліся больш за 10 хвілінаў. Пахавалі Станіслава Шушкевіча на Паноўчных могілках пад бел-чырвона-белым сьцягам. На разьвітаньні ў касьцёле не было заўважана ніводнага дзяржаўнага служачага і вянка зь дзяржаўнай сымболікай.
#РадыёСвабода #Беларусь #Шушкевіч
📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак:
1 view
161
36
4 months ago 01:07:15 1
Гутарка Зянона Пазьняка з былой палітзьняволенай Міяй Міткевіч