“Прастора любові і святла“. Выстава Мацвея Басава ў музеі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча.
З 10 ліпеня ў музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча працуе выстава жывапісу Мацвея Басава “Прастора любові і святла”.
Мацвей Ізраілевіч Басаў – патомны мастак, яго бацька Ізраіль Басаў і дзядзька Веніямін Басаў былі вядомымі мастакамі са старажытнага беларускага горада Мсціслаўля. Мацвей Басаў нарадзіўся і вырас у Мінску.
Мацвей Басаў - сябра Беларускага саюза мастакоў. Ён часта выстаўляецца: з 1981 года ён узяў удзел у больш чым 150 выставах у Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Эстоніі, Германіі, Аўстрыі, Бельгіі, Галандыі, Францыі, Швейцарыі, ЗША, Канадзе, Даніі, Літве. Яго работы можна ўбачыць у музеях, карцінных галерэях і прыватных калекцыях Нью-Йорка, Вашынгтона, Чыкага, Сан-Францыска.
Для палотнаў мастака характэрна яркая вобразнасць і эмацыйнасць. Яго жывапіс апускае гледача ў незвычайную гарманічную прастору святла і любові - такую родную і такую незнаёмую.
На выставе ў музеі прадстаўлены работы, напісаныя ў перыяд з 1989 па 2023 гады.
2 views
511
143
1 year ago 00:48:40 1
Евгения Тимонова - Лекция “Рождённые альтруистами“ []
1 year ago 00:01:50 2
“Прастора любові і святла“. Выстава Мацвея Басава ў музеі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча.