Юлія Шыкунец і Сяргей Наско – “Трава мая, трава...“
Трава мая, трава, трава зеляная –
Я па той па траве хадзіла-гуляла,
Хадзіла-гуляла, да не нахажуся.
Каго верна люблю – да не налюблюся.
Люблю я дзеву, дзеву маладую,
Ой, дзева малада, цябе зачарую.
Па двару хадзіла, коніка вадзіла,
Каня варанога, мілага сваёга.
Што ж ты, мой мілы, нядаўна прыехаў,
Нядаўна прыехаў ды ізноў паехаў?
Заначуй, мой мілы, ночаньку са мною,
Ночаньку са мною, мною маладою.
Ну, што ж, заначую – будзі мяне рана,
Будзі мяне рана, штоб не рассвітала,
Штоб тыя казакі коні не сядлалі,
Штоб тыя трубачы ў трубы не гралі.
Народная песня з вёскі Насовічы Добрушскага Гомельскай вобласці. Сучасная апрацоўка Арцёма Кандрацюка.
****
Народная песня из агрогородка Носовичи Добрушского района Гомельской области. Исполняют Юлия Шикунец и Сергей Носко. Современная обработка Артёма Кондратюка.
Сайт тэлеканала “Беларусь 3“:
Наша старонка ў ФБ:
Наша старонка ў ОК:
Наш Instagram:
#н
2 views
985
277
2 years ago 00:03:08 1
ЮЛІЯ ШЫКУНЕЦ – “БЯРОЗА МАЯ...”
3 years ago 00:26:00 1
НАПЕРАД У МІНУЛАЕ. Насовічы Добрушскага раёна. Госці – Юлія Шыкунец і Сяргей Наско. Выпуск ад
3 years ago 00:02:59 2
Юлія Шыкунец і Сяргей Наско – “Трава мая, трава...“