ГЕБРЭМАРЫЯМ – здзекі ў калоніі, як там Калеснікава, вярбоўка ў КДБ, размеркаванне і рабства

Вітанкі, гэта Мелказёраў, і ў нас новая @malina_by. У госцікі да нас завітала экс-прадстаўніца офіса Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і сяброўка Кардынацыйнай рады Алана Гебрэмарыям. Мы чулі шмат гісторый пра здзекі і прыніжэнні ў калоніі, але да гэтага немагчыма звыкнуць: даставалі пракладку, здымалі штаны і пагражалі, што павядуць на суд у майтках, здзекваліся з цёмнай скуры і беларускай мовы, падсылалі неадэкватных суседзяў па камеры. Таксама мы паразмаўлялі пра геапалітычны выбар Беларусі, чаму не вярнулася ў офіс Святланы Ціханоўскай, праблемы адукацыі і чаму размеркаванне – гэта дно, Алану-2035 і як стаць беларускім Абамам. Асобны блок пра вядомых палітвязняў: Марыя Калеснікава, Эдуард Пальчыс і Алесь Бяляцкі. Мы пачынаем, пагналі! Будзем удзячныя за падабайку, каментар і падпіску. Новы канал Мікіты Мелказёрава пра гісторыю: @zahlianie_sonca Сацсеткі. Трэба падпісацца! 💎 Instagram Мелказёрава: 💎 Маліна Shorts: @malina_shorts 💎 Instagram Гебрэмарыям: 💎 Twitter Гебрэмарыям: @_activenigga_ 🍓 Самы сок: 00:00 – лепшыя моманты 00:22 – паўторны арышт, вярбоўка ў КДБ і чаму хацела застацца ў Беларусі пасля турмы 08:57 – сістэма, ты ніхто і праверкі кожны дзень 13:52 – Ціханоўская ці Ціханоўскі? Беларуская мова ці трасянка? Гей-парад ці «Дажынкі»? 17:40 – Калеснікава, Пальчыс і «Гані быкоў! Вярнецца доля!» 27:45 – Беляцкі, слёзы і адно пытанне 33:17 – навошта намагалася трапіць у дэпутаты, размеркаванне і рабства 42:40 – ломка ў камеры і голая жанчына, якая кідалася з лязом на Алану 47:56 – беларуская мова ў калоніі, непакорнасць і смешная гісторыя пра намесніка начальніка 51:15 – голыя вобшукі і як дасталі пракладку падчас месячных 56:00 – сяброўка Ціханоўскай і як хацелі весці на суд у майтках Black Queen (крынж!) 59:51 – Еўразвяз vs нейтралітэт, Алана-2035 і як стаць беларускім Абамам 1:05:22 – фрызура з кудзеркамі і колькі чалавек патрэбна, каб памыць галаву ў камеры 1:08:03 – як прыніжалі ў калоніі праз колер скуры 1:09:22 – сэкс у калоніі, стаўленне да лесбіянак і нізкі статус 1:16:07 – чаму размеркаванне – гэта дно 1:20:54 – офіс Ціханоўскай, палітзняволеныя і ці ў парадку Алана цяпер 1:29:57 – анёл і дэман: як застацца чалавекам у калоніі 1:32:55 – мары: каб сышоў Лукашэнка і каб скончыліся пакуты для беларусаў 1:39:25 – жыццё – маліна? 🌵 Галоўныя цытаты з інтэрв’ю Сяргея Падсасоннага: Мінулыя выпускі: 🔥 🔥 🔥 🔥 🔥 #Беларусь #лукашэнка #жыццёмаліна #Гебрэмарыям #навіны #Ціханоўская #ЖывеБеларусь
Back to Top