“Стартапніца“: хаб “Перамен“ — civic-tech, натхнёны пратэстамі

Пасля выбараў жыхары Беларусі апынуліся ў новай, пратэстнай рэальнасці. Айцішнікі адрэагавалі на гэта новымі прыкладаннямі. Адно дапамагае арыентавацца ў Мінску падчас пратэстнага маршу, іншае — не набыць лішняга ў краме, трэцяе — ганяць ва ўвесь моц па раніцах. Які час — такія і мабільныя праграмы! У Мінску дзеля распрацоўкі такіх праграм быў праведзены адмысловы хаб — “Перамен“. Сёння на сувязі з Еўрарадыё яго каардынатаркі Алена Жываглод і ананімная Panicotta. Пагаворым пра тое, як працуе хаб, якія праекты ў ім нарадзіліся і як гэта ўвогуле — развіваць civic-tech у беларускай стартап-экасістэме.
Back to Top