Вялікдзень

Велікодныя песні – разнавіднасць каляндарна-абарадавых песень веснавога цыкла. Спяваліся напярэдадні Вялікадня падчас збірання на свята, на сам Вялікдзень і на паслявелікодным тыдні, у адрозненне ад валачобных песень, якія былі прымеркаваны толькі да першага дня свята. Велікодныя песні адрозніваюцца гумарыстычным гучаннем і бытавым прызначэннем. Найбольш распаўсюджаная тэма велікодных песень – надыход свята і перадсвяточныя клопаты.
Back to Top