Як прыкарытны бізнесовец аддзячыў Лукашэнку за беспрэцэдэнтныя ўмовы для свайго бізнесу?
Якім чынам ягоныя карупцыйныя схемы засвяціліся ў нашумелым зліве #Pandora_papers? І якую ролю ён грае на сустрэчах Лукашэнкі і Пуціна? Акрамя таго, мы распавядзем, куды бяжыць асабісты гараж Лукашэнкі ад санкцыяў і чаму ягоныя інтарэсы шырацца ў бок латышскіх піўных? Эксклюзіўная інфармацыя ў новым супольным расследаванні Цэнтру журналісцкіх расследаванняў “Siena“ , Цэнтру журналісцкіх расследаванняў “Re:Baltica“ , кіберпартызанаў @Кибер-Партизаны, Альянсу расследавальнікаў Беларусі і Міжнароднага кансорцыуму журналісцкіх расследаванняў (ICIJ)
00:00 Анонс праграмы
02:04 Асабісты гараж Лукашэнкі
03:45 Прэферэнцыі, якія бізнес Алексіна атрымаў ад Лукашэнкі
05:36 Жамчужыны аўтапарку Лукашэнкі
10:17 Як Алексін падседзеў свайго боса Юрыя Чыжа
17:02 Куды Алексін бяжыць ад санкцыяў