Словы песні:
Паверце, я рамансаў не пішу.
Паверце, мы жывем не ў час рамансаў.
Але чаму кранулі вы душу,
Чаму кранулі вы душу
І сэрца мусіць хвалявацца?
Адкуль, мне адкажыце, ведаць вас?
Адкуль да болю помніць вашы веі?
А можа, вы нагадваеце час,
Той светлы бесклапотны час,
Што пахне бэзам і надзеяй?
Прыпеў:
Я думала, мы сталі дарослымі
і зоры для нас ўжо даўно не зоры.
І крылы для нас ўжо даўно не мроя.
Мы скораныя.
Я думала, мы сталі дарослымі,
Не нам хвалявацца званкам тэлефонным,
Не нам развітацца пад соннымі вокнамі.
мы скораныя.
Куплет 2:
Паверце, я рамансаў не пішу.
Якое гэта глупства і дзяцінства.
Але чаму я з вамі зноў дрыжу,
Чаму нічога не кажу,
Калі так хочацца разбіцца?
А можа, мы жывем апошні май.
Не раптам мы сустрэліся, канешне,
Ты толькі не гулбяй маё імя,
І я ўпляту тваё імя ў радкі з ненапісаных вершаў.
_____________________________________________
3 views
5518
1706
3 months ago 00:03:11 10
Няміга - Вольная (Official music video)
3 months ago 00:03:41 3
Няміга - Живой (aрыг. Aillion) Выкананне для фестывалю “Свята Сонца - 2019“
4 months ago 00:14:37 1
Адна з самых крывавах бітв у гісторыі Беларусі і Усяслаў Чарадзей | Загляне сонца
5 months ago 00:08:54 1
❓❗Улады раптам загаварылі пра тэракт у Менскім метро / Навіны дня