Маці асуджанага на смерць спрабуе даведацца, ці выкананы прысуд (2014)

Маці асуджанага на смерць Паўла Селюна спрабуе высветліць, ці прыведзены ў выкананне прысуд яе сыну. І хоць адвакату пра расстрэл паведамілі яшчэ 18 красавіка, сваякам Селюна дагэтуль не прыходзілі афіцыйныя пацверджанні з суда. Тамара Сялюн наведала СІЗА на Валадарскага, дзе апошні час знаходзіўся Павел. Там паведалі, што Паўла Селюна ў следчым ізалятары няма, але ці прыведзены ў выкананне вырак - не адказалі.
Back to Top