Лукашэнка давёў да слёз: каго і за што пасадзілі ў беларускі парламент

#нашанива #нашаніва #новостибеларуси Выбары беларускіх дэпутатаў заўсёды былі спектаклем. Але сёлета гэта перайшло ўжо любыя межы. Таму мы вырашылі пазнаёміць вас з некаторымі, самымі паказальнымі, асобамі новапрызначаных дэпутатаў. Хтосьці, як Ігар Марзалюк, плача падчас выступаў Лукашэнкі. Хтосьці, як Алег Гайдукевіч, працягвае сямейную традыцыю імітацыі палітычнага жыцця. Хтосьці, як кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка, атрымлівае дэпутацкую пасаду ў якасці ганаровай пенсіі. А для іншых — гэта толькі першы крок у наменклатурную кар’еру. Усе падрабязнасці жыцця, словаў і учынкаў гэтых і іншых адданых лукашэнкаўскіх прыхільнікаў глядзіце ў новым сюжэце «Нашай Нівы». 00:00 Выбары дэпутатаў як свята для сваіх 01:19 Дэпутат, які заплакаў ад любові да Лукашэнкі 03:58 Дэпутат, які збег з апазіцыі 05:00 Дэпутат, які кіраваў разгонам пратэстаў 06:17 Дэпутат, які забараніў беларускую класіку 07:32 Дэпутат, які мае праблемы з вясёлкай 09:05 Дэпутаты, якія выходзяць на пенсію 09:45 Дэпутат, які таксама Азаронак 10:22 Дэпутат, які паказаў палец 11:11 Дэпутат, які кажа, што скажуць 12:19 Дэпутат, якога падвёў чужы сімвал 13:22 Дэпутат, які паказаў не палец *** ПАДТРЫМАЦЬ НАС Наш сайт: TikTok: @nashaniva
Back to Top