Забойныя жарты пра Мелказёрава, жах Акрэсціна, чым круты Камісаранка і $750 тысяч на лекі | КАЛІНКІН
Вітанкі, гэта Мелказёраў, і ў нас новая @malina_by. У госці да нас завітаў комік Саша Калінкін, які з’ехаў у Польшчу ад пераследу рэжыма Лукашэнкі, а атрымаў шанец пазмагацца за сваё жыццё. Цяжкая хвароба СМА, 750 тысяч долараў на лекі, якія выдаткавала Польшча, рэспект жонцы і мара насіць яе на руках і слёзы, калі гаворка зайшла пра дзіцёнка. Гэта самае кранальнае інтэрв’ю праекта.
Але таксама мы паразмаўлялі пра беларускамоўны стэндап, чым круты Камісаранка, чаму Лукашэнка баіцца гумару і чаму бацька лічыць сябе Ісусам Хрыстом.
Асобная гісторыя – як трапіў на Акрэсціна, чаму паставіў суддзю ў тупік, дзікая гісторыя пра хлопца ў майтках і аўтаматчыкі, з-за якіх была думка, што гэта канец.
❗ Калі будзе канцэрт у вашым горадзе, абавязкова схадзіце! Расклад, а таксама магчымасць падтрымаць без канцэрта, тут:
🍎 Самы сок:
00:00 – лепшыя моманты
00:14 – страшная хвароба СМА, 750 тысяч долараў на лекі і прычым тут Польшча
03:04 – як праяўляецца хвароба ў Калінкіна і вывучаная бездапаможнасць беларусаў
10:07 – як жонка дапамагае перажываць хваробу і рэспект
14:18 – 20 хвілін праляжаў у снезе, ніхто не падышоў, Мінск: як так?
16:42 – «Што будзе, калі Мелказёраву адсекчы галаву?» – жарты ад Калінкіна
20:24 – як Калінкіна заграблі ў аўтазак, а жонка паехала разам з ім
25:36 – Акрэсціна, як суддзя ўпала ў ступар, збіты хлопец у майтках і аўтаматчыкі
29:00 – Лукашэнка і «Хлус, хлус, хлус», Цапкала і «Паварот не туды», Латушка і «Апенгеймер»
31:09 – дзед буяніць, чаму беларусы шмат выбачаюцца і як стаць нахабным
37:22 – стэндап на беларускай мове, роля Камісаранкі і як прымаў удзел у трэшы на ТНТ
44:14 – чаму Лукашэнка баіцца гумару
47:56 – ці змог бы забіць чалавека, чарапашка і кава з Алексам Фергюсанам
50:28 – укол за 125 тысяч долараў: што потым?
58:00 – чаму Польшча дапамагае лячыць СМА, а Беларусь - не
1:05:37 – Салігорск, клей «Мамент» і бацька, які лічыць сябе Ісусам Хрыстом
1:13:09 – начная аптэка, два «баяны» і чаму няёмка, калі замаўлялі тэст на цяжарнасць
1:18:33 – КВЗ ці Comedy Club? Чым падобныя Лукашэнка і Пазняк?
1:23:17 – разагрэў Камісаранкі: гэта як?
1:29:28 – колькі зарабляе комік і чаму бывае цяжка
1:36:00 – што матывуе і мара насіць жонку на руках
1:36:21 – жыццё – маліна? (спойлер: тут да слёз)
Сацсеткі. Трэба падпісацца!
💎 Instagram Мелказёрава:
💎 Маліна Shorts: @malina_shorts
💎 Instagram Калінкіна:
🌵 Галоўныя цытаты з інтэрв’ю MERIEM:
Мінулыя выпускі:
🔥
🔥
🔥
🔥
🔥
#Беларусь #лукашенко #стэндап
1 view
3266
985
8 months ago 01:39:08 1
Забойныя жарты пра Мелказёрава, жах Акрэсціна, чым круты Камісаранка і $750 тысяч на лекі | КАЛІНКІН